На "Нафтане" здарыўся пажар
Пажар на "Нафтане" / прэс-служба МНС
На наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе "Нафтан" здарыўся пажар.
Як паведамляе прэс-служба МНС, там загарэлася дызельнае паліва тэхналагічнай устаноўкі на адзнацы 20 м.
Ратавальнікам удалося лакалізаваць пажар. На месцы здарэння працуюць 17 машын і больш за 70 чалавек асабовага складу МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых падчас інцыдэнту няма.