У "Вялікім княстве Сула" адбыўся пажар
Сула / travel-mania.org
Дзесятага кастрычніка каля 22:00 у службу МНС паступіла паведамленне аб загаранні будынка на тэрыторыі маёнтка Сула ў Стаўбцоўскім раёне.
Будынак амбарнага тыпу, які выкарыстоўваўся ў якасці склада, гарэў адкрытым полымем.
Пажар заўважылі работнікі, якія спрабавалі самастойна патушыць агонь, выкарыстоўваючы падручныя сродкі.
Загаранне ліквідавалі работнікамі МНС. Пацярпелых няма. Знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць на ўсёй плошчы будынка.
На месцы пажару працавалі 9 адзінак тэхнікі МНС. Прычына здарэння высвятляецца, паведамляе МНС.