У Брэсцкай вобласці Калядную імшу адслужыў святар з Індыі
Харалд Джуд Менезес / тэлеканал "Беларусь-4"
У Брэсцкай вобласці Калядную імшу адслужыў святар з Індыі.
Пробашч Успення Божай Маці ў аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна Харалд Джуд Менезес нарадзіўся ў індыйскай каталіцкай сям'і і з дзяцінства марыў стаць святаром. Пасля навучання яго накіравалі ў Расію, а адтуль ён перабраўся ў Беларусь.
Паводле яго, родныя і сябры ўспрынялі навіну пра пераезд са здзіўленнем, але пазітыўна.
"Яны хуценька паглядзелі ў інтэрнэце, дзе знаходзіцца Беларусь. Старэйшы брат працуе ў фінансавай сферы — ён адразу па валюце пытанне задаў. Іншыя пыталіся пра ежу, што за народ там жыве", — кажа Харалд Джуд Менезес.
Цяпер Менезес вучыць беларускую мову, каб праводзіць службы на ёй.