Апошні санкцыйны пакет ЕС ставіць крыж на рэлакацыі беларусіх айцішнікаў
IT
Апошні санкцыйны пакет Еўрасаюза фактычна ставіць крыж на рэлакацыі беларусіх айцішнікаў у Польшчу. Ланцужок такі:
- грамадзянін Беларусі не можа адкрыць рахунак у PKO Bank Polski без дзейнага віду на жыхарства. А PKO гэта цяпер адзіны банк, які абслугоўвае беларусаў
- без банкаўскага рахунку працадаўца не можа выплочваць афіцыйны заробак
- без заробку пражыць у Польшчы паўгода (а часам і год, і два) да атрымання віду на жыхарства могуць дазволіць сабе адзінкі
"Атрымліваецца, нас тут не хочуць увогуле", — робіць выснову беларуская спецыялістка па рэлакацыі. І дадае, што за апошнія тры дні "стамілася і заўважна схуднела".
3 снежня PKO Bank Polski папярэдзіў, што праз санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам у сярэдзіне кастрычніка, больш не будзе адкрываць рахункі грамадзянам Беларусі без польскіх відаў на жыхарства. Абмежаванні закрануць і тых беларусаў, якія адкрылі рахункі 24 кастрычніка 2025 года і пазней: ім пагражаюць адключэннем інтэрнэт-банкінгу, хуткіх пераводаў і блакаваннем картак.