У Крыме ўкраінскія беспілотнікі знішчылі зброю РФ на сотні мільёнаў долараў

Расійская тэхніка, знішчаная ў Крыме

Расійская тэхніка, знішчаная ў Крыме / СБУ

Украінскія беспілотнікі ўначы 18 снежня нанеслі ўдар па расійскай вайсковай тэхніцы ў акупаваным Крыме. Пад атаку трапіў вайсковы аэрадром Бельбек. У выніку была прычыненая шкода на сотні мільёнаў долараў, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Службу бяспекі Украіны.

Паведамляецца, што дальнабойныя дроны цэнтра спецыяльных аперацый "Альфа" СБУ паспяхова знішчылі наступныя элементы расійскай сістэмы СПА:

— два комплексы далёкага радыёлакацыйнага выяўлення "Неба-СВУ "(кошт аднаго — каля 60-100 млн долараў);
— радыёлакацыйную станцыю 92Н6, якая ўваходзіць у склад зенітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыумф" (прыблізны кошт для ўнутранага рынку — 30 млн долараў, экспартны — 60 млн долараў);
— зенітны ракетны комплекс "Панцыр-С2" (арыенціровачны кошт для ўнутранага рынку — 12 млн долараў, экспартны — 19 млн долараў);
— самалёт МіГ-31 з поўным боекамплектам (прыблізны кошт — 30-50 млн долараў у залежнасці ад камплектацыі і ўзбраення).

У СБУ падкрэслілі, што працягваюць "эфектыўную працу па знішчэнні сістэм СПА ў Крыме, якія закрываюць важныя ваенныя і лагістычныя аб'екты акупантаў".

У Крыме ўкраінскія беспілотнікі знішчылі зброю РФ на сотні мільёнаў долараў
Расійская тэхніка, знішчаная ў Крыме / СБУ
У Крыме ўкраінскія беспілотнікі знішчылі зброю РФ на сотні мільёнаў долараў
Расійская тэхніка, знішчаная ў Крыме / СБУ
У Крыме ўкраінскія беспілотнікі знішчылі зброю РФ на сотні мільёнаў долараў
Расійская тэхніка, знішчаная ў Крыме / СБУ
У Крыме ўкраінскія беспілотнікі знішчылі зброю РФ на сотні мільёнаў долараў
Расійская тэхніка, знішчаная ў Крыме / СБУ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.