Аховай Ціханоўскай будзе займацца літоўская паліцыя

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Ахову Святланы Ціханоўскай бярэ на сябе літоўская паліцыя. Гэта адбудзецца бліжэйшымі днямі.

"Магу пацвердзіць, што паліцыя бярэ на сябе ахову Ціханоўскай",паведаміў інфармагенцтву BNS прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матоніс.

Таксама ён дадаў, што інфармацыя аб рэжыме аховы Ціханоўскай апублікаваная не будзе.

Святлана Ціханоўская і яе Офіс былі пад аховай Службы бяспекі кіраўніцтва дзяржавы. Увосень стала вядома, што ўзровень аховы плануецца панізіць. Літоўскі бок тлумачыў гэты намер змяншэннем пагроз для Ціханоўскай і тэхнічнымі прычынамі.

На фоне гэтага пачаліся размовы пра магчымы пераезд Офіса Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву. Аднак дарадцы Ціханоўскай яшчэ тыдзень таму заяўлялі, што гэта непацверджаныя чуткі, Офіс працуе ў звычайным рэжыме. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.