З новага года парушальнікі ПДР будуць плаціць больш
Аўтамабіль / autoblog.spidersweb.pl
З ростам базавай велічыні з новага года вырастуць і штрафы за парушэнне ПДР. Базавая велічыня з 1 студзеня павялічыцца на 3 рублі і складзе 45 рублёў.
Гэта азначае, што за перавышэнне хуткасці на 10–20 км/г парушальнікам прыйдзецца заплаціць штраф у 45 рублёў. За перавышэнне на 30–40 км/г штраф складзе 135–450 рублёў. А ліхачам, якія перавышаюць хуткасць больш чым на 40 км/г, прыйдзецца аддаць 360–540 рублёў.
За кіраванне без тэхагляду вадзіцеляў будуць штрафаваць на 135 рублёў.
За кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення парушальнікі будуць плаціць да 9 тысяч беларускіх рублёў (і яшчэ пазбавяцца правоў кіравання на 5 гадоў).