Беларускі дзіцячы часопіс "Вясёлка" пазбавілі дзяржпадтрымкі

Вокладка часопіса

Вокладка часопіса / Вясёлка

Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс "Вясёлка", які выдаецца з 1957 года. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў №685 ад 28 лістапада 2025 года. У пераліку згадваецца 21 афіцыйнае выданне. Агулам яны атрымаюць 7,4 мільёна рублёў — такая сума была закладзеная ў праекце бюджэту Беларусі на наступны год.

Як звяртае ўвагу БАЖ, замест дзіцячага часопіса "Вясёлка" дзяржаўнае фінансаванне атрымае часопіс "Роднае слова" — штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.