У якія часы ў Мінску найбольш бруднае паветра

Аб’ём выкідаў расце

Аб’ём выкідаў расце / Euroradio

Паводле звестак аўтаматычных станцый маніторынгу, канцэнтрацыі аксідаў азоту і вугляроду ў Мінску павышаюцца ў гадзіны пік — з 7 да 9 раніцы і з 17 да 19 вечара, — пішуць "Мінск-навіны". Гэта звязана з павялічанай інтэнсіўнасцю руху ў такія перыяды.

Аўтатранспарт з’яўляецца асноўнай крыніцай забруджванняў. На аўтамабілі прыпадае каля 80% выкідаў, астатнія 20% — на прамысловыя прадпрыемствы.

Паводле статыстычных звестак, у 2022 годзе аб’ём выкідаў ад мабільных крыніц склаў 73,4 тыс. т. У 2023-м ён прыкметна знізіўся — да 71,4 тыс. т. Але ў 2024 годзе зноў вырас — прыкладна да 73,8 тыс. т.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.