Грузавік урэзаўся ў гарадскі аўтобус у Мінску

Грузавік урэзаўся ў гарадскі аўтобус у Мінску

Грузавік урэзаўся ў гарадскі аўтобус у Мінску

Грузавік МАЗ прадпрыемства МАПІД урэзаўся ў гарадскі аўтобус №107 у Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося ўдзень 20 верасня. 62-гадовы кіроўца грузавіка, рухаючыся па вуліцы Розы Люксембург, пры выездзе на праспект Жукава не саступіў аўтобусу, які ехаў па галоўнай дарозе, і адбылося сутыкненне.

Пацярпеў 18-гадовы пасажыр аўтобуса, яго даставілі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.