У лякарнях застаюцца 9 з 15 пацярпелых у аварыі ў Бярозаўскім раёне

Аварыя ў Бярозаўскім раёне

Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС Беларусі

У лякарнях застаюцца яшчэ дзевяць чалавек, пацярпелых у аварыі з аўтобусам ПАЗ і мікрааўтобусам "Форд" у Бярозаўскім раёне.

Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, у Бярозаўскай ЦРБ знаходзяцца шасцёра пацярпелых: двое ў рэанімацыйным аддзяленні і чацвёра — у траўматалагічным.

У Івацэвіцкай ЦРБ застаюцца трое пацярпелых, усе яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні.

Аварыя адбылася 15 ліпеня. Кіроўца аўтобуса ПАЗ з пасажырамі ўрэзаўся ў спадарожны "бусік". У выніку аварыі траўмы атрымалі 15 чалавек. На месца здарэння выязджалі шэсць брыгад хуткай дапамогі. Пацярпелых шпіталізавалі ў Бярозаўскую і Івацэвіцкую ЦРБ. У іх дыягнаставалі спалучаныя траўмы рознай ступені: ЧМТ, пераломы, удары ды ірваныя раны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.