15 чалавек шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам на Брэстчыне

Аварыя ў Бярозаўскім раёне

Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС

У аварыі ў Бярозаўскім раёне пацярпелі 15 чалавек.

ДТЗ адбылося 15 ліпеня каля 18:30, паведамляе прэс-служба МУС. 56-гадовы кіроўца аўтобуса ПАЗ пры развароце з паласы разгону ўрэзаўся ў спадарожны "бусік" Ford, якім кіраваў 40-гадовы мужчына.

Як паведамілі ў Мінздароўся, на месца здарэння выязджалі шэсць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.

Пры аварыі пацярпелі 15 чалавек. Дзесяць чалавек даставілі ў Бярозаўскую раённую лякарню: чацвёра шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне, шасцёра — у траўматалагічнае. У іх дыягнаставалі спалучаныя траўмы рознай ступені: ЧМТ, пераломы, удары і ірваныя раны. На дапамогу калегам выехалі лекары з Брэста.

Пяцярых пасажыраў аўтобуса шпіталізавалі ў Івацэвіцкую ЦРБ. Усе яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні.

15 чалавек шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам на Брэстчыне
Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС
15 чалавек шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам на Брэстчыне
Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС
15 чалавек шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам на Брэстчыне
Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС
15 чалавек шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам на Брэстчыне
Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС
15 чалавек шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам на Брэстчыне
Аварыя ў Бярозаўскім раёне / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.