У аўтобуса БАТЭ падчас руху адваліліся два колы

Аварыя з аўтобусам БАТЭ

Аварыя з аўтобусам БАТЭ / t.me/gaiminsk

У аўтобуса футбольнага клуба БАТЭ падчас руху адваліліся два колы. Здарэнне адбылося ўвечары 17 верасня ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

36-гадовы кіроўца аўтобуса MAN ехаў па праспекце Незалежнасці. Падчас руху сарваліся два заднія левыя колы. Прычым адно з іх выкацілася на сустрэчную паласу, дзе пашкодзіла сустрэчны "Б'юік".

На дапамогу прыйшоў кіроўца трактара "Беларус", які рухаўся па праспекце: ён дапамог зафіксаваць аўтобус, каб той не перакуліўся.

Пацярпелых у ДТЗ няма. 

У аўтобуса БАТЭ падчас руху адваліліся два колы
Аварыя з аўтобусам БАТЭ / t.me/gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.