Аўтобус з беларускімі пасажырамі трапіў у аварыю ў Польшчы

ДТЗ з беларусамі ў Польшчы

ДТЗ з беларусамі ў Польшчы / radio.rzeszow.pl

Раніцай 14 снежня ў польскім Жэшаве на кальцавой развязцы адбылося ДТЗ з удзелам аўтобуса, які перавозіў пасажыраў. Пра гэта піша Reform са спасылкай на Polskie Radio Rzeszów.

Аўтобус праехаў праз цэнтральную частку кальца і спыніўся на зялёнай зоне. У выніку аварыі пацярпелі 10 чалавек. Іх даставілі ў бальніцы. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 47 пасажыраў. На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

У аўтобусе ехалі грамадзяне Беларусі. Службы не выключаюць, што кіроўца, таксама грамадзянін Беларусі, мог заснуць за рулём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.