У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы, ёсць пацярпелыя

Аварыя ў Лагойску / УУС Мінаблвыканкама
Два аўтобусы сутыкнуліся ў Лагойску, паведамляюць ва УУС Мінаблвыканкама. Інцыдэнт адбыўся зранку 24 чэрвеня, прыкладна ў 07:55.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы кіроўца маршрутнага аўтобуса Iveco заснуў за рулём, калі ехаў па вуліцы Мінскай у бок Перамогі. У выніку аўтобус урэзаўся ў рэйсавы МАЗ, якім кіраваў 66-гадовы мужчына. Варта адзначыць, што МАЗ стаяў на прыпынку "Культурная".
У выніку аўтааварыі пацярпелі два пасажыры Iveco, якіх давялося шпіталізаваць. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.