Дзве машыны МНС сутыкнуліся каля вёскі, калі ехалі на выклік

ДТЗ з аўтамабілямі МНС

ДТЗ з аўтамабілямі МНС / МНС

ДТЗ з двума машынамі МНС адбылося 23 чэрвеня каля аграгарадка Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Аўтамабілі ехалі на выклік і не змаглі раз'ехацца на дарозе. У выніку адна з машын з'ехала на ўзбочыну і перакулілася.

Адзін з супрацоўнікаў атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, аднак пагрозы жыццю няма, паведамляе прэс-служба МНС.

Тэхніка атрымала механічныя пашкоджанні.

На месца інцыдэнту па даручэнні міністра Вадзіма Сіняўскага выязджала аператыўная група. Праводзіцца службовая праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.