Перапоўнены назапашвальнік гною атруціў рэчку ў Верхнядзвінскім раёне
Атручаная рэчка Сар'янка / Мінпрыроды
У Верхнядзвінскім раёне атруцілі рэчку Сар'янку. Інцыдэнт адбыўся 22 верасня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны, паведамляе прэс-служба Мінпрыроды.
Паводле інфармацыі ведамства, у жывёлагадоўчым комплексе "Сардыкі" УПП "Вужыца-Агра" Верхнядзвінскага раёна перапоўніўся назапашвальнік гною. У выніку сцёкавыя воды з гноем выліліся, трапілі ў ручай, а адтуль — у Сар'янку.
Па стане на 20:00 таго ж дня прадпрыемства спыніла скідванне гнойных сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе і прыняло меры па вывазе гною з назапашвальніка.
Па выніках лабараторнага кантролю Мінпрыроды абяцае прыняць меры ў вызначаным законам парадку.
У Верхнядзвінскім раёне гноем атруцілі рэчку / Мінпрыроды