Сядзібу 19 стагоддзя прададуць за 42 рублі. Пару гадоў таму хацелі 115 000

Таргі пачнуцца 23 студзеня

Таргі пачнуцца 23 студзеня / realt.by

У студзені 2026 года пройдзе аўкцыён па продажы сядзібнага дома, пабудаванага ў 1848 годзе. Будынак плошчай 705 квадратных метраў і возера паблізу ацанілі ў 42 рублі. У 2023 годзе за гэта хацелі 115 000 рублёў.

Сядзіба "Малыя Дольцы" знаходзіцца ў вёсцы Новая Жыццё Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці яна атрымала ў 2020 годзе. Да 2013 года тут размяшчалася кантора мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1848 годзе, а да пачатку XX стагоддзя сядзіба належала роду Сушынскіх. У 1909 годзе тут была створана і пастаўлена адна з першых беларускіх п’ес — "Міхалка".

Усадьбу 19 века продадут с аукциона за 42 рубля. Пару лет назад хотели 115 000

У дадзены момант будынак закансерваваны. Капітальнае збудаванне зроблена з цэглы. Ёсць падвал, мезанін, прыбудова. Побач захаваліся фрагменты старадаўняга парку.

Сядзіба размешчана непадалёк ад ракі Ушача, побач знаходзяцца тры возеры і лес.

Да сядзібы адносіцца амаль 12 сотак зямлі на правах арэнды тэрмінам на 50 гадоў. Новы ўладальнік зможа выкарыстоўваць зямельны ўчастак для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і размяшчэння аб’ектаў вытворча-дзелавога прызначэння, сельскагаспадарчых аб’ектаў і нават для будаўніцтва і абслугоўвання аднасямейнага жылога дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.