Беларускі мільянер пачаў займацца прасоўваннем маладых мастакоў і музыкаў
Іван Монцік
Беларуски бізнесмен, заснавальнік Softswiss Іван Монцік пачаў займацца прасоўваннем маладых мастакоў і музыкаў.
Яго берлінскі холдынг зарэгістраваў MNTK Foundation. Мэты фонда — падтрымка маладых талентаў з Беларусі і іншых краін.
Таксама фонд падтрымаў выдавецтва Tamaka Publishing, якое пачало працу ў жніўні 2025-га. Ужо апублікаваны дэбютны праект беларускай фотамастачкі Машы Святогор "Everybody Dance!" і "Rattus Sapiens" Марыі Карнеенка. Таксама выпускаюцца прынты работ беларускіх мастакоў у абмежаваных тыражах.