Кліпы гурта "Dymna Lotva" і сайт Рады Еўропы прызналі "экстрэмісцкімі"

Кліпы гурта "Dymna Lotva" цяпер лічацца "экстрэмісцкімі"

Кліпы гурта "Dymna Lotva" цяпер лічацца "экстрэмісцкімі" / "Dymna Lotva"

У Беларусі статус "экстрэмісцкіх" атрымалі кліпы гурта "Dymna Lotva".

Гаворка ідзе пра кампазіцыі "Смерць цалуе ў вочы", "Buried Alive (live at Prophecy fest 2023)", "Адышоўшым (acoustic live at Radio Wnet)", "Перемен! (Кино cover)", "Мяне больш няма (Halloween Live)", "Жывi! (Live!) (Official Music Video)", "Смерць Цалуе У Вочы (Death Kisses Your Eyes) (Official Music Video)", заўважылі праваабаронцы "Вясны". Усе гэтыя кліпы размешчаныя на сэрвісе YouTube.

"Dymna Lotva" — беларускі гурт, створаны ў 2015 годзе. Музыкі граюць у стылістыцы пост-блэк-метал.

Таксама "экстрэмісцкім" прызнаны сайт Рады Еўропы. Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт "Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)" — у судовым рашэнні пазначаны афіцыйны сайт Савета Еўропы.

Акрамя таго ў "экстрэмісцкі" спіс трапілі рэсурс "mogilev.mеdia", відэаролікі "Это не я, МЫ ЗА МИР! ЛУКАШЕНКО В ЗАЛЕ ООН УСТРОИЛ РАЗНОС. Довел до шока даже Путина", "Лукашенко хочет вернуть легитимность", "Агент ВАЛЕТ. Хто такий ЛУКАШЕНКО? ГРИГОРIЙ ОМЕЛЬЧЕНКО", "ЛАТУШКО. СЫН ЛУКАШЕНКО ПРОПАЛ!? Семья диктатора ГОТОВИТ ПОБЕГ из страны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.