Квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце распрадалі за 10 дзён
Макс Корж / фота з Інстаграм-акаўнту артыста
Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце распрададзеныя. Іх продаж пачаўся 10 дзён таму — 2 снежня.
Канцэрт прызначаны на 23 траўня 2026 года на Нацыянальным стадыёне, дзе могуць змясціцца 54 тысячы чалавек.
Канцэрт спевака з Беларусі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве сёлета ў жніўні быў адзначаны парушэннем парадку. У выніку паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў гледачоў, некаторых пастанавілі дэпартаваць з Польшчы.
Пасля гэтага ў Казахстане адмянілі канцэрт Макса Каржа, прызначаны на 6 верасня ў Алматы.