Стаў вядомы лёс беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Макса Каржа

Паліцыя каля стадыёна, дзе праходзіў канцэрт Макса Каржа

Паліцыя каля стадыёна, дзе праходзіў канцэрт Макса Каржа / ksp.policja.gov.pl

Стаў вядомы лёс шасці беларусаў, затрыманых падчас і пасля канцэрта Макса Каржа ў Варшаве. Тады агулам было вырашана дэпартаваць 63 замежнікаў — пераважна ўкраінцы.

Дваіх з шасці затрыманых беларусаў ужо выслалі з Польшчы, яшчэ двое пакінулі краіну самі, заўважыла выданне MOST. Таксама памежная служба Польшчы пачала справу аб абавязацельстве да вяртання ў краіну паходжання ў дачыненні да аднаго грамадзяніна Беларусі. А яшчэ адзін трапіў у спіс асоб, якім забаронены ўезд у Шэнгенскую зону.

Канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа адбыўся на стадыёне PGE Narodowy у Варшаве 9 жніўня. Падчас канцэрту некаторыя гледачы скакалі з трыбун на поле стадыёна, што было расцэнена як парушэнне грамадскага парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.