"Офісныя ідуць у атаку". Прапаганда — пра прэс-канферэнцыю палітвязняў

Прапаганда ў Беларусі

Прапаганда ў Беларусі / Еўрарадыё

14 снежня ў Чарнігаве прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Аляксандра Фядуты і Уладзя Лабковіча.

Прапагандысты Аляксандра Лукашэнкі таксама не абмінулі ўвагай гэтую падзею. Еўрарадыё сабрала, што яны пісалі пасля прэс-канферэнцыі.

Прапагандыст "Сталічнага тэлебачання" Рыгор Азаронак больш за астатніх даваў справаздачу, што адбываецца з былымі палітвязнямі. Ён рассыпаўся ў кампліментах Лукашэнку"Бліскуча, феерычна, цудоўна" і абражаў усіх астатніх. А яшчэ сказаў, што "офісныя ідуць у атаку на новенькіх".

  Першае — усе "топ-лідары" наадрэз адмовіліся прысягнуць Кіеўскаму рэжыму. Яны выкручваліся як маглі, лапаталі нешта невыразнае пра "не ўсё так адназначна", "мы нічога не ведаем і не разумеем". Абыходзілі ўсе вострыя куты. І пытанне пра падтрымку Украіны ў канфлікце ім задалі пяць разоў. Усе пяць разоў яны адмовіліся адказваць.

"Офісныя ідуць у атаку". Прапаганда — пра прэс-канферэнцыю палітвязняў
Рыгор Азаронак / sb.by
"Офісныя ідуць у атаку". Прапаганда — пра прэс-канферэнцыю палітвязняў
Канстанцін Прыдыбайла

Пацешна, што ніхто з гэтых "палітзняволеных" не збіраецца далей у палітыку, прынамсі адказалі пакуль так. І ніхто не пракаментаваў СВО. Прэсуха, нагадаю, ішла на Украіне.

"Жоўтыя слівы" напісалі на тэму прэс-канферэнцыі мноства пастоў з выкарыстаннем мовы варожасці. Але адным з такіх пастоў падвялі рысу.

"Офісныя ідуць у атаку". Прапаганда — пра прэс-канферэнцыю палітвязняў
"Жоўтыя слівы"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.