Фэсту "Сонцастаянне" з Z-артыстамі ў наступным годзе ў Пружанах не будзе

Фэст у Пружанах

Фэст у Пружанах / onliner.by

Рок-фэсту "Сонцастаянне" ў Пружанах у 2026 годзе не адбудзецца. Пра гэта ў сацсетках паведамілі арганізатары фестывалю.

Прычынай адмены стала тое, што кампанія не была ўнесеная ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Гэта азначае, кажуць арганізатары, што яны не маюць права запрашаць замежных выканаўцаў, у тым ліку з Расіі.

Арганізатары падзякавалі ўсім за падтрымку і выказалі ўпэўненасць, што ў будучыні вернуцца да правядзення фэсту.

Фэст быў заснаваны ў 2024 годзе, і яго адразу падтрымалі расійскія рок-выканаўцы, у тым ліку Вадзім Самойлаў, "Кіпелаў", "Парк Горкага", "Браты Грым".

Сёлета стала вядома, што гандлёвы знак "Сонцастаяння" зарэгістраваў бізнесовец Аляксандр Зайцаў — адзін з "гаманцоў" Лукашэнкі. Хэдлайнерамі фэсту ў 2025 годзе сталі музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне — Юлія Чычэрына, Святлана Сурганава, гурты "Аліса", "Арыя", "Чайф" і "Крэматорый".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.