МУС хоча ўвесці пакаранне за пакупку вейпаў для непаўналетніх

Вейпы

Вейпы

МУС прапрацоўвае пытанне аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за набыццё для непаўналетніх электронных сістэм курэння, вадкасцей да іх і цыгарэт па аналогіі з адказнасцю за пакупку для іх алкаголю. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела ГУАПП МУС Аляксандр Блізнюк.

Раней была ўстаноўлена забарона на рэалізацыю тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння асобам маладзейшым за 18 гадоў. МУС выявіла 90 прадаўцоў, якія занядбалі гэтай нормай.

— У апошні час выкарыстанне электронных сістэм курэння сярод моладзі стала сур'ёзнай праблемай, якая патрабуе ўвагі з боку грамадства, бацькоў і ўстаноў адукацыі, заявіў Блізнюк.

МУС нагадала, што вейпы часта ўспрымаюцца як "бяспечная альтэрнатыва традыцыйным" прыладам для курэння. І для таго, каб "займець жаданае", непаўналетнія нярэдка здзяйсняюць злачынствы. Па дадзеных ведамства, сёлета сістэмы лунання з'яўляліся прадметам рабаванняў у 13 выпадках. Таму Міністэрства ўзмацніла прафілактычную дзейнасць, асабліва ў навучальных установах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.