Унікальны дзіцячы сад з Мінскага раёна сплагіятавалі ў Расіі

Дзіцячы садок у "Новай Баравой"

Дзіцячы садок у "Новай Баравой" / @Minskij_rajonLIVE

У Пензе з’явілася дакладная копія аднаго з дзіцячых садоў у жылым комплексе “Новая Баравая” ў Мінскім раёне. Ідзе гаворка пра “Жоўтага жырафа”, пабудаванага ў 2018 годзе на вуліцы Арцёма Мікаяна, піша pristolica.by.

— Я разумею, што можна зрабіць копію красовак, сумкі ці электрагітары. Але копію дзіцячага садка я бачу ўпершыню! — Напісаў у Facebook архітэктар і аўтар арыгінальнага праекта ў “Новай Баравой” Кірыл Скарынін.

У кампаніі А-100 сітуацыю пракаментавалі неадназначна — з аднаго боку прыемна, але спецыялісты яшчэ будуць разбірацца:

— Дзіцячыя сады ў нашых комплексах — ці то “Новая Баравая”, ці “Зялёная гавань” — мы ствараем з асаблівым клопатам. Гэта самыя натхняльныя і адказныя праекты, бо нам важна даць дзецям прастору, дзе ёсць цяпло, прыняцце і любоў, дзе хочацца расці, марыць і прыходзіць кожны дзень з радасцю.

Тым больш здзівіла ўбачыць рэалізацыю нашага ўнікальнага праекта дзіцячага садка, створанага камандай спецыяльна для “Новай Баравой”, у іншым горадзе. З аднаго боку, гэта пацвярджае: за лепшымі сапраўды паўтараюць. Але цяпер мы вывучаем сітуацыю — для нас прынцыпова важна, каб рашэнні, створаныя з душой для нашых жыхароў, заставаліся эксклюзіўнымі, — пракаментавалі ў кампаніі журналістам.

Унікальны дзіцячы сад з Мінскага раёна сплагіятавалі ў Расіі
Дзіцячы садок у Пензе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.