Кампанія з Расіі выкарыстала ў рэкламе мерапрыемства "Душа Русі" фота беларусаў
Купалле ў Беларусі / Алиса Цёсь, instagram.com/alicetsyos
Расійская кампанія арт-падарожжаў "Карпарацыя вашага стану" выклала ў Instagram рэкламны ролік свайго мерапрыемства пад назвай "Душа Русі". Абяцалі лазню, тэматычны паход у лес і скачкі праз вогнішча. У роліку выкарыстоўваліся фота людзей у нацыянальных строях — у тым ліку беларускіх. Пры гэтым відэа суправаджалася подпісамі "We are Russians".
Высветлілася, што фота аўтары роліка запазычылі ў тым ліку ў беларускага фатографа Алісы Цёсь. Пры чым узялі яны здымкі без дазволу. Фатограф ужо пракаментавала гэты інцыдэнт у сябе ў сацсетках.
"Які цырк браць мае здымкі для падобных відэа", — напісала Аліса Цёсь у Instagram.