"Атлант" завяршыў 2024 год са стратамі

BELPOL апублікаваў унутраныя дакументы прадпрыемства / "Атлант"
ЗАТ "Атлант" па выніках 2024 года зафіксаваў рост выручкі, але апынуўся ў мінусе па прыбытку. Паводле дакумента, апублікаванага BELPOL, страта прадпрыемства склала 18,8 млн рублёў.
Выручка кампаніі вырасла на 14,6%, а продаж халадзільнікаў — на 15,4%. У той жа час продаж пральных машын скараціўся на 7,5%. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 17,7 млн рублёў, але з-за высокіх працэнтных выдаткаў і іншых стратаў год быў завершаны з чыстай стратай у 18,8 млн рублёў.
З дакумента вынікае, што пагаршэнне фінансавых паказчыкаў звязана з высокай запазычанасцю (558 млн рублёў пры сярэдняй стаўцы 11,81%), ростам коштаў на камплектуючыя з-за санкцый, нявыкананнем плана экспарту (па пральных машынах — толькі 61,2%) і павелічэннем складскіх запасаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.