У Брэсцкай вобласці пагоршылася сітуацыя з падзяжом жывёлы

Гэта адбылося ў палове гаспадарак вобласці

Гэта адбылося ў палове гаспадарак вобласці / LookByMedia

У студзені 2026 года ў Брэсцкай вобласці пагоршылася сітуацыя з падзяжом буйной рагатай жывёлы — 134,1% да студзеня 2025 года. Яго рост дапушчаны ў 14 з 16 раёнаў і 107 гаспадарках (са 184) вобласці. Такія звесткі прыводзіць Камітэт дзяржаўнага кантролю. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё перадала арганізацыя BELPOL.

Падзеж вышэйшы за тэхналагічныя нормы  зафіксаваны больш чым у палове (94, або 51%) гаспадарак.

Працягваецца таксама рост падзяжу кароў — 106,9% да студзеня 2025 года, 32,5% у структуры падзяжу, рост у 7 раёнах і 81 гаспадарцы.

Найбольшы рост падзяжу кароў зафіксаваны ў Ляхавіцкім (157,1%) і Ганцавіцкім (142,1%) раёнах.

Праз неналежны догляд у сельскагаспадарчых арганізацыях у большай ступені гінуць цяляты ва ўзросце да 6 месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.