За восем гадоў нараджальнасць у Беларусі знізілася ўдвая

Немаўля, ілюстрацыйнае фота

Немаўля, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За апошнія восем гадоў у Беларусі ў два разы знізілася нараджальнасць. Гэта вынікае са звестак, якія апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У 2024 годзе ў нашай краіне нарадзілася 58 938 чалавек, а ў 2016-м было 117 779 чалавек. Няцяжка падлічыць, што колькасць нованароджаных летась складае 50,04% ад узроўню 2016 года.

Прычым узровень падзення прыкладна аднолькавы ва ўсіх рэгіёнах, як бачна са статыстыкі.

Спісаць нізкую нараджальнасць на адток насельніцтва з Беларусі і натуральную смяротнасць не атрымаеца. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй таго ж Белстата насельніцтва краіны на пачатак 2016-га складала 9 498 400 чалавек, а на пачатак 2024-га —  9 156 000 чалавек. Такім чынам, за гэтыя восем гадоў насельніцтва скарацілася толькі на 3,6% (342,4 тысячы), а колькасць нованароджаных — на 50%.

За восем гадоў нараджальнасць у Беларусі знізілася ўдвая
Падзенне нараджальнасці ў Беларусі па рэгіёнах / Белстат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.