Вясельны бум зафіксавалі ў Мінску

Шлюб

Шлюб

У Мінску адзначаецца рост колькасці зарэгістраваных шлюбаў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Андрэй Мальцаў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.

Паводле яго слоў, у студзені-лістападзе 2025 года ў сталіцы было зарэгістравана 13,4 тысячы шлюбаў, што на 1,5 тысячы больш, чым за ўвесь папярэдні год.

Самай маладой парай сталі 15-гадовая нявеста і 16-гадовы жаніх. Самымі ўзроставымі маладымі былі 87-гадовая мінчанка і яе 94-гадовы абраннік.

Большасць шлюбаў — 70% — праходзіць з урачыстасцямі. Адным з самых папулярных месцаў для гэтага застаецца Палац грамадзянскіх абрадаў. Цяпер ён прымае грамадзян па адрасе праспект Пераможцаў, 59А, паколькі будынак на вуліцы Камуністычнай зачынены на капітальны рамонт. Завяршыць работы плануюць у 2026 годзе.

Выпадкаў разводаў, якія аформілі органы загса (то бок, калі ў пары няма дзяцей да 18 гадоў і маёмасных спрэчак) у 2025 годзе было каля 2,3 тысячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.