Pornhub расказаў, чым найбольш цікавіліся сёлета беларусы
Мапа найбольш папулярных катэгорый порна па краінах / Pornhub
Сайт Pornhub апублікаваў статыстыку праглядаў за 2025 год. Густы беларусаў змяніліся.
У 2024-м у нашай краіне найбольшай папулярнасцю карысталася порна з катэгорыі MILF — жанчынамі прыкладна 30-40 гадоў. А сёлета беларусы больш за ўсё глядзелі ролікі з анальным сексам.
Дарэчы, сусветныя трэнды таксама змяніліся. Катэгорыі MILF і анал, якія былі ў лідарах летась, саступілі першае і другое месца лесбійскаму порна і відэа з трансгендарамі.
Сярод нашых суседзяў анальны секс выйшаў на першае месца па праглядах таксама сярод жыхароў Латвіі. Украінцы, літоўцы і палякі аддалі перавагу парнаролікам з удзелам "мілфаў". У Расіі найбольшай папулярнасцю карысталіся відэа з удзелам трансгендараў.