Улады Мінска ў 2026 годзе плануюць пашырыць могілкі "Лясныя"

У 2021 годзе на новых могілках было 1500 месцаў пад пахаванні

У 2021 годзе на новых могілках было 1500 месцаў пад пахаванні / Белмемориал

У 2026 годзе "Гардарбуд" мае намер пашырыць тэрыторыю новых могілак "Лясныя", адкрытых у 2021 годзе. Яны размешчаныя пад Мінскам на паўднёвы ўсход ад МКАД, паблізу вёскі Вялікі Трасцянец.

Да іх будаўніцтва прыступілі ў 2020 годзе, калі ад кавіду памірала рэкордная колькасць мінчукоў, а існуючыя могілкі сталіцы не спраўляліся з патокам пахаванняў.

Пахаваць памерлых на "Лясных" пачалі ў сакавіку 2021 года. Тады быў адкрыты ўчастак на 1500 магіл.

Таксама "Гардарбуд" у 2025 годзе плануе завяршыць у Мінску рамонт агароджаў трох могілак і пашырыць тэрыторыю яшчэ адных. Годам раней арганізацыя прывяла ў парадак агароджу могілак у раёне "Мінск-Свет".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.