Умовы для журналістаў у беларускай турме паказалі ў серыяле "Ранішняе шоу"

Кадр з фільма "Ранішняе шоу"

Кадр з фільма "Ранішняе шоу" / Apple TV+

Умовы, у якіх трымаюць арыштаваных журналістаў у Беларусі, паказалі ў папулярным серыяле Apple TV+ "Ранішняе шоу".

Гераіня серыяла паляцела ў Беларусь на сустрэчу з інфарматаркай — і трапіла ў турму.

У серыяле паказваюць, як вязням суткамі не выключаюць святло і не даюць спаць. Журналістку кідаюць у брудную камеру, глушаць гучнай музыкай і схіляюць да супрацоўніцтва. Самае страшнае пачынаецца на другі месяц затрымання: пра журналістку пачынаюць забываць, гэтая навіна больш не падаецца публіцы жудаснай. А яе калегі прыдумляюць спосабы нагадаць пра яе.

Гэта сапраўды рэальныя ўмовы, у якіх трымаюць вязняў у беларускіх турмах.

У серыяле амерыканскую журналістку ўсё ж вызваляюць. А ў рэальнасці ў Беларусі за кратамі застаюцца 28 прадстаўнікоў медыя, зняволеных за сваю прафесійную дзейнасць.

"Ранішняе шоу" — папулярны серыял, які расказвае пра тое, што адбываецца па-за кадрам на буйным амерыканскім тэлеканале. Там дэталёва апісваюцца механізмы, паводле якіх працуюць амерыканскія медыі. У галоўных ролях — Джэніфер Эністан і Рыз Уізэрспун.

Беларусь у фільме выступае як краіна-дэпазітарый, дзе можна хавацца ад вялікага свету.

Умовы для журналістаў у беларускай турме паказалі ў серыяле "Ранішняе шоу"
Кадр з фільма "Ранішняе шоу" / Apple TV+

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.