Мінскае метро заўважылі ў забытым замежным экшэне

Метро Мінска

Метро Мінска / Screenshot

Мінскі метрапалітэн паказаў у сваім тэлеграм-канале фрагмент з канадска-брытанска-літоўскага фільма Nature Unleashed: Earthquake ("Землятрус"), дзе ў кадр трапілі адразу некалькі станцый сталічнай падземкі. Гледачы пазналі "Маскоўскую", "Акадэмію навук" і "Парк Чалюскінцаў" — прычым з пераблытанымі аб'явамі і несупадзеннем рэальнага маршруту, што надало сцэнам асабліва кур’ёзны шарм. У вагоне таксама засвяціліся схемы мінскай падземкі, а побач — дзіўная "маскоўская" мапа, відавочна змантаваная для сюжэту.

Паводле фільма, дзеянні адбываюцца ў выдуманым расійскім Касурску, над якім навісае пагроза землятрусу. Саму стужку гледачы ацанілі вельмі нізка — усяго 3,7 на IMDb. Таму нечаканае зьяўленне мінскага метро ў гэтым экшэне сёння выглядае хутчэй нагодай для жартаў, чым прычынай для гонару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.