Тэракт у Львове: адзін чалавек загінуў, 24 пацярпелі

Тэракт у Львове

Тэракт у Львове / Нацыянальная паліцыя Украіны

Тэракт адбыўся ў ноч на нядзелю ў Львове, адзін чалавек загінуў, яшчэ 24 пацярпелі.

Нехта выклікаў нарад паліцыі, а па іх прыбыцці на месцы адбыўся выбух, піша "Громадске". Пасля паведамлення пра першы выбух на месца прыехалі яшчэ паліцыянты — тады спрацавала яшчэ адна выбухоўка.

Падазраваную ў здзяйсненні тэракту ў Львове затрымалі. Яе знайшлі ў адным з гарадоў вобласці.

"Працягваюцца далейшыя аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Усталёўваем іншых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення гэтага злачынства", — паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка.

Дадатковай інфармацыя пра затрыманую жанчыну міністр пакуль не прыводзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.