У Інстытуце гісторыі Беларусі адпрацоўвалі дзеянні "пры пагрозе тэракту"

Кіраваў трэніроўкай дырэктар інстытута Вадзім Лакіза / t.me/iinanb/
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адпрацоўвалі дзеянні "пры пагрозе тэракту". У чацвер там прайшла "штабная трэніроўка" з удзелам навукоўцаў. Паводле яе легенды, у будынку знайшлі сумку з меркаваным выбуховым прыстасаваннем. Пасля гэтага была праведзена эвакуацыя супрацоўнікаў.
Асобна адпрацоўваўся "парадак абвесткі і збору супрацоўнікаў інстытута". Кіраваў трэніроўкай дырэктар інстытута Вадзім Лакіза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.