Удзельнікаў шэсця ў падтрымку ізраільскіх закладнікаў спрабавалі спаліць жыўцом

У ЗША адбыўся напад на ўдзельнікаў праізраільскай акцыі / Chet Strange / Getty Images
У горадзе Боўлдэр у амерыканскім штаце Каларада ва ўдзельнікаў шэсця ў падтрымку ізраільскіх закладнікаў у Газе кінулі бутэлькі з запальнай сумессю. Апёкі атрымалі шэсць чалавек, перадае Бі-Бі-Сі. Узрост пацярпелых — ад 67 да 88 гадоў. Іх шпіталізавалі.
ФБР паведамляе, што гэта зрабіў 45-гадовы чалавек па імені Махамед Сабры Сулейман. Ён крычаў: "Свабоду Палесціне!" У ФБР учынак расцэньваюць як меркаваны тэракт.
Падчас затрымання Сабры ў яго руках былі яшчэ дзве такія бутэлькі з кнотамі з чырвонай тканіны.
Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар назваў гэта здарэнне праявай чыстага антысемітызму. "Прыгнечаны жудасным антысеміцкім тэрактам супраць яўрэяў у Боўлдэры. Гэта чысты антысемітызм, падсілкаваны крывавымі паклёпамі, якія распаўсюджваюць медыя", — напісаў ён у сацсетках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.