Чэмпіён беларускай хакейнай Экстралігі вызначыцца ў Мінску
“Юнацтва” ў Віцебску атрымала буйную перамогу / noc.by
Хакеісты “Юнацтва” перамаглі ў гасцях “Віцебск” з лікам 5:0 і зраўнялі лік у фінальнай серыі ў барацьбе за званне чэмпіёна Экстралігі.
Лік у серыі да чатырох перамог — 3:3.
Вырашальны матч за трафей адбудзецца на лёдзе “Чыжоўка-Арэны” 21 красавіка.