"Юнацтва" стала чэмпіёнам хакейнай Экстралігі

"Юность"

У Мінску "Юнацтва" перамагло "Віцебск" у сёмым матчы серыі / noc.by

21 красавіка ў Мінску "Юнацтва" у сёмым матчы серыі плэй-оф Экстралігі перамагло "Віцебск" з лікам 5:2 і стала чэмпіёнам.

Лік у серыі — 4:3 — на карысць сталічнага клуба.

Хакеісты "Юнацтва" цяпер — 11-разовыя чэмпіёны Беларусі. Раней мінчане заваёўвалі трафей у 2004, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2016, 2019, 2020 і 2021 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.