Мінскае "Дынама" выбыла з Кубка Гагарына
"Дынама-Мінск" прайграла "Трактару" у серыі з лікам 1-4 і завяршыла сезон / noc.by
20 красавіка ў Чалябінску мінскае "Дынама" саступіла "Трактару" з лікам 1:3 у чвэрцьфінале плэй-оф і выбыла з розыгрышу Кубка Гагарына-2025.
"Дынама-Мінск" завяршыла свой сезон. Нагадаем, клуб з Мінска ўпершыню ў гісторыі сваіх выступленняў у КХЛ здолеў дайсці да 1/4 фіналу плэй-оф.