Мінскае "Дынама" зноў прайграла ЦСКА
Мінчукі ў Маскве прайгралі двойчы / t.me/hcdinamoby/
Мінскае "Дынама" зноў прайграла ў Маскве ЦСКА, на гэты раз — 1:2 (0:0, 0:0, 1:2). Адзіную шайбу беларускай каманды закінуў Віталь Пінчук.
Лік у серыі першага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына стаў нічыйны — 2:2. У Мінску дынамаўцы выйгралі ў ЦСКА 5:2 і 5:3, а пасля прайгралі ў гасцях 1:4.
3 красавіка каманды згуляюць на "Мінск-Арэне".