У траўні хакейная зборная Беларусі правядзе пяць матчаў

Хакей

Хакей / ria.ru

У траўні хакейная зборная Беларусі правядзе пяць таварыскіх матчаў. Яе сапернікі — зборныя Казахстана і Расіі.

2 траўня ў Астане згуляюць зборныя Беларусі і РФ, 3 траўня там жа — зборныя Казахстана і Беларусі.

5 і 6 траўня ў Тальяці двойчы сустрэнуцца зборныя Расіі і Беларусі.

8 траўня беларусы прымуць расіян у Мінску.

Як вядома, беларускі, як і расійскі, хакей знаходзіцца пад санкцыямі і з 2022 года адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.