Беларускі хакеіст Андрэй Лашко падпісаў кантракт навічка з "Сіэтлам"

Андрэй Лашко

Андрэй Лашко / x.com/SeattleKraken

Беларускі хакеіст Андрэй Лашко падпісаў трохгадовы кантракт навічка з "Сіэтлам". Ураджэнцу Жлобіна 20 гадоў. У 2023-м ён быў выбраны ў чацвёртым раўндзе пад агульным 116-м нумарам на драфце НХЛ.

Кантракт уступіць у сілу з сезона 2025/2026 гадоў. Сярэднегадавы заробак форварда ў НХЛ складзе 870 тысяч долараў.

У гэтым сезоне Лашко выступаў за "Ніягару" ў OHL, у 67 матчах рэгулярнага першынства набраў 70 (34+36) ачкоў, а ў пяці гульнях плэй-оф — 6 (2+4) балаў.

Беларускі хакеіст Андрэй Лашко падпісаў кантракт навічка з "Сіэтлам"
x.com/SeattleKraken

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.