Сабаленка другі раз запар выйграла US Open

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Getty Images

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла US Open другі год запар, піша Reuters. Беларуская тэнісістка паўтарыла поспех легендарнай амерыканкі Серэны Уільямс.

У жаночым фінале Сабаленка перайграла Аманду Анісімаву, якая прадстаўяе ЗША, у двух сэтах: 6:3, 7:6 (7:3).

Таксама ў Сабаленкі цяпер — 100 выйграных матчаў на турнірах Вялікага шлема. Такім чынам 27-гадовая беларуская спартоўка захоўвае за сабой першы радок у тэнісным рэйтынгу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.