Спецназ затрымаў удзельніц і суддзяў тэніснага матча ў Мінску

Затрыманне на тэнісным матчы ў Мінску

Затрыманне на тэнісным матчы ў Мінску / кадр з відэа з сацсетак

У Мінску на аматарскі тэнісны турнір проста пасярод матча ўварваўся спецназ.

Затрыманне тэнісістак і суддзяў ужывую маглі назіраць анлайн-гледачы аматарскага тэніснага турніру 1xbet. На відэа можна ўбачыць, як спецназаўцы забягаюць у залу, ставяць да сценкі суддзяў і спартовак.

На тытрах відаць імёны рэальных беларускіх тэнісістак Ганны Сергель і Марыі Савіцкай.

Мяркуецца, што сілавікі спынілі чарговы фэйкавы турнір, арганізаваны для букмекераў. На такія матчы прымаюцца стаўкі, але пераможца загадзя вызначаны, што дапамагае букмекерам мець гарантаваны прыбытак ад гульцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.