Сабаленка прайграла ў фінале "Ралан Гарос" і шмат лаялася матам на сваю каманду

Коры Гаўф зноў мацнейшая за Сабаленку / Getty Images
Амерыканка Коры Гаўф здабыла валявую перамогу над першай ракеткай свету, беларускай Арынай Сабаленкай, у фінале "Ралан Гарос" — 6:7 (5:7), 6:2, 6:4. Матч доўжыўся 2 гадзіны 40 хвілін і стаў паўторам фіналу US Open-2023, дзе Гаўф таксама абыграла беларуску.
Гульня пачалася з дамінавання Сабаленкі, але серыя з 12 страчаных запар ачкоў каштавала ёй перавагі і выбіла з рытму.
У трэцім сэце беларуска груба лаялася матам на сваю каманду, страчвала кантроль і дапускала крытычныя памылкі, у тым ліку ў вырашальныя моманты.

Гэта была 11-я асабістая сустрэча тэнісістак: цяпер Гаўф наперадзе — 6:5. За перамогу Коры атрымала 2 550 000 еўра, Сабаленка — 1 275 000 еўра.
У рэйтынгу WTA Арына працягвае ўтрымліваць лідарства, а Коры застаецца на другім месцы.
Гаўф стала першай амерыканкай пасля Серэны Уільямс, якая перамагла на "Ралан Гарос" у 2015 годзе, і самай маладой чэмпіёнкай турніру з 2002 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.