Справаздача КДК выявіла ў Брэсцкай вобласці істотны недахоп дарожных рабочых
Рамонт дарогі / РУП "Бреставтодор"
КУП "Брэстаблдарбуд" на 1 кастрычніка 2025 года ўкамплектаванасць кадрамі складала 96,5 %, а цякучасць кадраў за студзень — верасень 2025 года — 13,3 %. Такія даныя прадставіў Камітэт дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці. У распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё іх перадаў BELPOL.
На гэтым прадпрыемстве найбольш запатрабаваныя машыністы будаўнічых машын і механізмаў — 34,1 % ад агульнай патрэбы ў рабочых, вадзіцелі — 12,2 %, трактарысты — 17,1 %.
Па РУП "Брэстаўтадар" укамплектаванасць кадрамі складае 95,4 %, цякучасць — 4,9 %. Найбольш запатрабаваныя дарожныя рабочыя — 36,4 %.