Як ідзе будаўніцтва чыгуначнай галіны ў аэрапорт “Мінск-2”
Будаўнікі прыкметна прасунуліся / kolodischi.by
Працягваюцца актыўныя будаўнічыя работы па ўзвядзенні асобнай чыгуначнай галіны ў аэрапорт “Мінск-2”. Нагадаем, што тэндар быў абвешчаны восенню 2025 года, актыўная фаза работ пачалася ў канцы кастрычніка.
Паглядзіце, як прасунуліся будаўнікі.
Мяркуецца, што чыгунка пойдзе па існым маршруце ад станцыі “Мінск-Пасажырскі” да станцыі “Гарадзішча”, пасля якой у бок аэрапорта будзе дабудавана 18 кіламетраў новых пуцей.
Агульная працягласць маршруту складзе 41,8 кіламетра, а прыблізны час у дарозе — каля 30 хвілін.
Застаецца адкрытым пытанне, якія цягнікі будуць курсіраваць па новай галіне. Электрацягнікі “Штадлер” у Беларусі выводзяцца з эксплуатацыі праз немагчымасць іх рамонту.