Пачаліся першыя работы па будаўніцтве чыгуначнай галіны ў “Мінск-2”

Зямельныя работы пачаліся каля пераезду непадалёк ад станцыі “Гарадзішча”

Зямельныя работы пачаліся каля пераезду непадалёк ад станцыі “Гарадзішча” / Минск и минчанин

Пад Мінскам пачаліся работы па будаўніцтве чыгункі ў аэрапорт “Мінск-2”. Фотаздымкі з’явіліся ў канале “Мінск і мінчанін”. Зямельныя работы вядуцца каля чыгуначнага пераезду ў пасёлку Гарадзішча і садовага таварыства “Ветэран Вайны”. Ідзе высечка дрэў, паднятая насып пад дадатковы шлях.

Начались первые работы по строительству железнодорожной ветки в "Минск-2"
Начались первые работы по строительству железнодорожной ветки в "Минск-2"
Начались первые работы по строительству железнодорожной ветки в "Минск-2"

Нагадаем, што раней з’явіліся тэндары на выкананне падрыхтоўчых работ для будаўніцтва бесперапыннай чыгуначнай галіны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Мяркуецца, што чыгунка пойдзе па існым маршруце ад станцыі “Мінск-Пасажырскі” да станцыі “Гарадзішча”, пасля якой у бок аэрапорта будзе дабудавана 18 кіламетраў новых пуцей.

Агульная працягласць маршруту складзе 41,8 кіламетра, а прыблізны час у дарозе — каля 30 хвілін.

Застаецца адкрытым пытанне, якія цягнікі будуць курсіраваць па новай галіне. Электрацягнікі “Штадлер” у Беларусі выводзяцца з эксплуатацыі праз немагчымасць іх рамонту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.